Чыкага
места і цэнтар штату Іліной (ЗША) / From Wikipedia, the free encyclopedia
Чыкага (па-ангельску: Chicago) — трэці па колькасьці жыхароў (пасьля Нью-Ёрку і Лос-Анджэлесу) горад ЗША, другі па значнасьці фінансавы цэнтар краіны і найбуйнейшы транспартны вузел Паўночнай Амэрыкі. Разьмешчаны на паўднёва-заходнім узьбярэжжы возера Мічыган, у штаце Ілінойс; адміністрацыйны цэнтар акругі Кук(en).
Чыкага | |||||
анг. Chicago | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1795, назоў з 1833 | ||||
Краіна: | ЗША | ||||
Штат: | Ілінойс | ||||
Акругі: | Кук, Дупэйдж | ||||
Мэр: | Brandon Johnson[d][1] | ||||
Плошча: | 589,91 км² | ||||
Насельніцтва (2014) | |||||
колькасьць: | 2 722 389 чал.[2] | ||||
шчыльнасьць: | 4614,92 чал./км² | ||||
Тэлефонны код: | 312, 773 | ||||
Паштовы індэкс: | 60601–60827 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 41°51′0.11″ пн. ш. 87°39′0.18″ з. д. | ||||
± Чыкага Чыкага | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://chicago.gov |
Насельніцтва Чыкага, паводле зьвестак на 2014 год, складае 2722 тыс. чалавек. Аглямэрацыя Чыкага (з рознымі прыгарадамі) завецца «Вялікі Чыкага» або «Краіна Чыкага» (па-ангельску: Chicagoland; назоў прапанаваны газэтай «Чыкага Трыб’юн» у пачатку XX стагодзьдзя); у ёй пражывае каля 10 млн чалавек.
Чыкага лічыцца эканамічнай, прамысловай, транспартнай і культурнай сталіцай Сярэдняга Захаду. Неафіцыйна яго часам таксама завуць «Другі Горад» і «Горад Ветравеяў».