Чыгуначная катастрофа пад Уфой
From Wikipedia, the free encyclopedia
Чыгу́начная катастрофа пад Уфой — найбуйнейшая ў гісторыі Расеі й СССР чыгуначная катастрофа, якая адбылася 4 чэрвеня (3 чэрвеня паводле маскоўскага часу) 1989 году ў Іглінскім раёне Башкірскай АССР за 11 км ад гораду Аша (Чалябінская вобласьць) на перагоне Аша — Улу-Цяляк. У момант сустрэчнага праходжаньня двух пасажырскіх цягнікоў № 211 «Новасыбірск — Адлер» і № 212 «Адлер — Новасыбірск» адбыўся магутны выбух воблака лёгкіх вуглевадародаў, якія ўтварыўся ў выніку аварыі на трубаправодзе «Сыбір — Урал — Паволжа», што праходзіць побач. Загінулі 575 чалавек[1] (паводле іншых дадзеных 645[2]), зь іх 181 — дзеці, параненыя больш за 600 чалавек.
Quick Facts Краіна, Месца ...
Чыгуначная катастрофа пад Уфой | |
Краіна | Расея |
---|---|
Месца | перагон Аша — Улу-Цяляк у ненаселеннай мясцовасьці |
Тып катастрофы | крушэньне цягнікоў |
Прычына | выбух газападобнай сумесі шырокіх фракцый лёгкіх вуглевадародаў |
Дата | 2 чэрвеня 1989 |
Час | 01:14 (+2 МСК, +5 GMT) |
Наступствы | |
Загінулі | 575-645 чалавек |
Параненыя | больш за 623 чалавек |
Пацярпелі | 623 |
Каардынаты | 54°56′53″ пн. ш. 57°05′23″ у. д. |
Чыгуначная катастрофа пад Уфой |
Close