Чаркесы
этнічная група / From Wikipedia, the free encyclopedia
Чарке́сы (саманазва: адыгэ) — 1) адна з народнасьцяў адыгаў, што жыве ў Карачаева-Чаркесіі (Расеі). Колькасьць 50,8 тыс. чалавек, у тым ліку ў Карачаева-Чаркесіі — 40,2 тыс. чалавек. 2) прынятая ў славянскіх мовах назва адыгаў — заходнекаўкаскага народу, да якога ў прыватнасьці належаць штучна падзеленыя за Савецкім часам кабардынцы, адыгейцы ды іншыя. У краінах Блізкага Ўсходу, куды былі выселеныя ў другой палове XIX ст. многія насельнікі Заходняга Каўказу пад назвай «чаркесы» аб’яднаныя ўсе адыгі, абхазы, а часам і іншыя народы Паўночнага Каўказу, што перасяліліся туды пасьля акупацыі Каўказу Расейскай Імпэрыяй.
Гэты артыкул не адпавядае стандартам вікі-фарматаваньня. |
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Чаркесы (неадназначнасьць).