Цягнік
From Wikipedia, the free encyclopedia
Цягні́к[1] — сфармаваны й счэплены рухомы склад, які ўлучае некалькі вагонаў, з адным або некалькімі дзейнымі лякаматывамі ці маторнымі вагонамі, што мае вызначаныя сыгналы (гукавыя й сьветлавыя). Да цягнікоў таксама належаць лякаматывы без вагонаў, маторныя вагоны й адмысловы самаходны рухомы склад (напрыклад, аўтаматрысы й дрызіны няздымнага тыпу), якія накіроўваюцца на перагон і маюць вызначаныя сыгналы.[2] Кожнаму цягніку нададзены нумар, у яго пазначаныя галава й хвост, і ён рухаецца з дапамогай лякаматыву й/або маторнага вагона.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Цягнік (неадназначнасьць).