Цешынская Сылезія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Це́шынская Сыле́зія (па-польску: Śląsk Cieszyński, па-чэску: Těšínské Slezsko ці чэск. Těšínsko, па-нямецку: Teschener Schlesien) — гістарычны рэгіён паўднёва-ўсходняй Сылезіі, разьмешчаны ў міжрэччы Віслы і Одры. Тэрыторыя рэгіёну адпавядае тэрыторыі колішняга Цешынскага княства, якое пасьля Першай сусьветнай вайны было падзеленае між Чэхаславаччынай і Польшчай у выніку Цешынскага канфлікту. Само места Цешын было падзеленае на польскае Цешын і Чэскі Цешын у Чэхаславаччыне. У цяперашні час бо́льшая частка тэрыторыі Цешынскай Сылезіі складае эўрарэгіён Цешынская Сылезія (польск. Euroregion Śląsk Cieszyński, чэск. Euroregion Těšínské Slezsko).
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Сылезія (неадназначнасьць).