Хэльсынкі
Сталіца Фінляндыі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Хэ́льсынкі (па-фінску: Helsinki, па-швэдзку: Helsingfors) — сталіца й найбуйнейшае места Фінляндыі, адміністрацыйны цэнтар правінцыі Уусімаа. Места разьмешчана на беразе Фінскае затокі Балтыйскага мора. Насельніцтва на 2014 год складала 614 074 жыхары, разам з местамі-спадарожнікамі Вантаа, Эспаа і Каўніянэн утварае меставую аглямэрацыю з насельніцтвам большым за мільён чалавек.
Хэльсынкі | |||||
фін. Helsinki | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 12 чэрвеня 1550[1] | ||||
Краіна: | Фінляндыя | ||||
Кіраўнік: | Юхана Вартыяйнэн[d] | ||||
Плошча: | 213,75 км² | ||||
Насельніцтва (2014) | |||||
колькасьць: | 614 074 чал.[2] | ||||
шчыльнасьць: | 2872,86 чал./км² | ||||
аглямэрацыя: | 1 402 542 чал.[2] | ||||
Тэлефонны код: | 09 | ||||
Паштовы індэкс: | 00100–00990 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 60°10′15″ пн. ш. 24°56′15″ у. д. | ||||
Хэльсынкі | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://www.hel.fi/ |
Хэльсынкі зьяўляюцца цэнтрам бізнэсу, адукацыі, культуры і навукі ў Фінляндыі. У Вялікім Хэльсынкі разьмешчаны 8 унівэрсытэтаў і 6 тэхналягічных паркаў. 70% замежных кампаніяў, якія працуюць у Фінляндыі, разьмешчаны ў сталічным рэгіёне. Міграцыя насельніцтва з правінцыі робіць Хэльсынкі адным з найхуткарослых муніцыпальных раёнаў у Эўропе. Галоўным міжнародным авіяцыйным вузлом у Фінляндыі ёсьць Лётнішча Хэльсынкі — Вантаа, разьмешчаны за 20 кілямэтраў ад цэнтру сталіцы. Зь лётнішча ажыцьцяўляюцца прамыя пералёты па ўсім сьвеце.