Хрысьціянства ў Ізраілі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Хрысьціянства — адна з рэлігіяў у Ізраілі, якую Паводле стану на сьнежань 2016 вызнавалі больш за 169 000 грамадзянаў (каля 2,0% насельніцтва). Каля 80% іх складаюць арабы — адныя з найбольш адукаваных грамадаў Ізраілю[1][2]. Яшчэ каля 25 000 — імігранты з постсавецкай прасторы.
Афіцыйна зарэгістраванымі ў Ізраілі ёсьць дзесяць хрысьціянскіх дэнамінацыяў: Армянская апостальская царква, Армянская каталіцкая царква, Грэцкая праваслаўная царква, Лацінская царква, Мэлькіцкая грэка-каталіцкая царква, Сырыйская каталіцкая царква, Сырыйская мараніцкая царква, Сырыйская праваслаўная царква, Халдзейская каталіцкая царква і Япіскапская царква.