Харон (спадарожнік)
спадарожнік Плютона / From Wikipedia, the free encyclopedia
Харо́н (134340 I) — спадарожнік Плютона (па іншай вэрсіі — меншы кампанэнт падвойнай карлікавай плянэтнай сыстэмы Плютон — Харон). Названы ў гонар Харона — перавозьніка душ мёртвых праз раку Стыкс у старажытнагрэцкай міталёгіі.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Харон (неадназначнасьць).
Больш інфармацыі Гісторыя адкрыцьця, Першаадкрывальнік ...
Харон | |
Гісторыя адкрыцьця | |
---|---|
Першаадкрывальнік | Джэймз Ўолтэр Крысьці |
Дата адкрыцьця | 22 чэрвеня 1978 |
Арбітальныя характарыстыкі | |
Сярэдні радыюс | 19 640 км |
Эксцэнтрысытэт | 0 |
Арбітальны пэрыяд | 6,387 230 4 дзён (6 дзён 9 г 17 хв 36,7 с ± 0,1 с) |
Нахіл арбіты | 112,78 ± 0,02° (да экліптыкі) |
Фізычныя характарыстыкі | |
Дыямэтар | 1212±16 км |
Плошча паверхні | 4,58×106 км² |
Маса | 1,52×1021 кг |
Шчыльнасьць | 1,65 ± 0,06 г/см³ |
Паскарэньне вольнага падзеньня | 0,278 м/с² |
Пэрыяд звароту вакол сваёй восі | сынхранізаваны |
Нахіл восевага кручэньня | 0 (?) |
Альбеда | пераменнае ад 0,36 да 0,39 |
Тэмпэратура паверхні | −220°C (53 К) |
Атмасфэра | вельмі разрэжаная (ціск меншы за 0,11 мкБар) |
Закрыць
Харон быў адкрыты амэрыканскім астрафізыкам Джэймзам Крысьці 22 чэрвеня 1978 на здымку, атрыманым у Ваенна-марской абсэрваторыі ЗША, Флагстаф, Арызона.