Хаджалінская разьня
From Wikipedia, the free encyclopedia
Хаджалі́нская разьня́ (па-азэрбайджанску: Xocalı soyqırımı) — масавае забойства жыхароў азэрбайджанскага гораду Хаджалы армянскімі ўзброенымі фармаваньнямі, якое ў шэрагу крыніцаў характарызуецца як самае буйное і жорсткае кровапраліцьцё за час Карабаскай вайны. У азэрбайджанскіх крыніцах гэтыя падзеі называюцца Хаджалінскай трагедыяй (па-азэрбайджанску: Xocalı faciəsi) або Хаджалінскім генацыдам (па-азэрбайджанску: Xocalı soyqırımı), які прадстаўляецца азэрбайджанскім бокам як частка больш агульнага 200-гадовага генацыду азэрбайджанцаў.