Фінляндзкая Сацыялістычная Працоўная Рэспубліка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Фінля́ндзкая Сацыялісты́чная Працо́ўная Рэспу́бліка (па-фінску: Suomen sosialistinen työväentasavalta, па-швэдзку: Finlands socialistiska arbetarrepublik) — кароткатэрміновае сацыялістычнае дзяржаўнае ўтварэньне на тэрыторыі Фінляндыі. Створанае падчас грамадзянскае вайны ў Фінляндыі, абвешчаная 29 студзеня 1918 году Радай народных упаўнаважаных Фінляндыі, пасьля сацыялістычнае рэвалюцыі 26 студзеня 1918 году ў Фінлядыі. Найбольш распаўсюджаны назоў — Чырвоная Фінляндыя. Назва ФСПР была прапанаваная Ўладзімерам Леніным падчас перамоваў аб фінска-расейскай Чырвонай Дамове 1 сакавіка 1918 году.
Фінляндзкая Сацыялістычная Працоўная Рэспубліка фін. Suomen sosialistinen työväentasavalta | ||||
| ||||
| ||||
чырвоны: Сацыялістычная тэрыторыя | ||||
Афіцыйная мова | фінская | |||
Сталіца | Хэльсынкі | |||
Форма кіраваньня Кіраўнік Рады народных упаўнаважаных Фінляндыі |
Кулерва Манэр |
Праект канстытуцыі Сацыялістычнай Рэспублікі быў напісаны Ота Віле Куўсінэнам, які пасьля быў таксама заснавальнікам Фінляндзкай Дэмакратычнай Рэспублікі, прасавецкай марыянэткавай дзяржавы часоў Другое сусьветнае вайны
Рэвалюцыя была ініцыяваная Сацыял-дэмакратычнай партыяй Фінляндыі. Новая дзяржава падпісала дамову пра сяброўства з Савецкай Расеяй 1 сакавіка 1918 году ў Петраградзе.
Праграма й праект Канстытуцыі Сацыялістычнай Рэспублікі, напісаны Ота Віле Куўсінэнам пад уплывам ідэяў сацыялізму, быў ў цэлым лібэральным і быў напісаны з уплывам Дэклярацыі незалежнасьці Злучаных Штатаў, і канстытуцыі Швайцарскае канфэдэрацыі. Вядучай мэтай былі сацыяльныя рэформы, сродкам для дасягненьня гэтай мэты была абвешчаная парлямэнцкая дэмакратыя на аснове прынцыпу сувэрэнітэту народу й нацыянальнага самавызначэньня. Ідэяў марксізму пра дыктатуру пралетарыяту не было ў праграме, нягледзячы на зацікаўленасьць у гэтым некаторых фінскіх сацыял-дэмакратаў. Фінская Сацыялістычная Працоўная Рэспубліка аднак была падтрыманая Савецкай Расеяй, якая таксама падтрымлівала камуністычныя рэжымы ў Вугоршчыне й Баварыі.
Фінскія сацыялісты на пачатак вайны амаль цалкам кантралявалі прамысловы поўдзень краіны, у той час як белагвардзейцы кантралявалі паўночныя маланаселеныя тэрыторыі. Інтэрвэнцыя Нямецкае імпэрыі прымусіла Чырвоную Гвардыю ў значнай ступені залежаць ад ваеннай і эканамічнай дапамогі Савецкай Расеі, аднак яна была занадта малая й нестабільная праз грамадзянскую вайну ў Расеі. Грамадзянская вайна ў Фінляндыі скончылася паразай фінскіх чырвонагвардзейцаў і ФСПР 5 траўня 1918 году. Дзясяткі тысячаў сацыял-дэмакратаў сталі ахвярамі белага тэрору, астатнія перайшлі ў падпольле або беглі ў Расею.