Філёзаф, які тлумачыць мадэль Сонечнай сыстэмы
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Філёзаф, які тлумачыць мадэль Сонечнай сыстэмы» — карціна ангельскага мастака Джозэфа Райта, напісаная каля 1766 року. Поўная назва «Філёзаф, які тлумачыць мадэль Сонечнай сыстэмы, у якой лямпа грае ролю Сонца» (па-ангельску: A Philosopher giving a Lecture on the Orrery in which a lamp is put in place of the Sun. «Філёзаф» — другая (пасьля «Глядыятара») карціна мастака, на якой асобы і аб’екты сцэны адлюстраваныя асьветленай сьвечкай, нябачнай гледачу. Твары пэрсанажаў карціны дэманструюць адну з асноўных фазаў Месяца — маладзік, паўмесяц, ветах і поўня[1].
Хуткія факты Мастак, Год ...
Філёзаф, які тлумачыць мадэль Сонечнай сыстэмы | |
Мастак | Джозэф Райт |
---|---|
Год | каля 1766 |
Тып | палатно, алей |
Памеры | 147 × 203 |
Месцазнаходжаньне | Музэй і мастацкая галерэя Дэрбі, Вялікабрытанія |
Закрыць