Фёдар Дастаеўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Фёдар Міха́йлавіч Дастае́ўскі (па-расейску: Фёдор Михайлович Достоевский; 11 лістапада [ст. ст. 30 кастрычніка] 1821, Масква — 28 студзеня (9 лютага) 1881, Пецярбург) — адзін з найвыбітнейшых расейскіх пісьменьнікаў, мае беларускае паходжаньне.
Фёдар Дастаеўскі | |
рас. Фёдор Михайлович Достоевский | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Псэўданімы | Д.; Друг Кузьмы Пруткова; Зубоскал; —ий, М.; Летописец; М-ий; Н.Н.; Пружинин, Зубоскалов, Белопяткин и К° [коллективный]; Ред.; Ф.Д.; N.N.[1] |
Нарадзіўся | 30 кастрычніка (11 лістапада) 1821[2][3][4][…] |
Памёр | 28 студзеня (9 лютага) 1881[3][2][7][…] (59 гадоў) |
Пахаваны | |
Бацькі | Міхаіл Дастаеўскі[d] Maria Fiodorovna Dostoïevskaïa[d] |
Сужэнец | Ганна Дастаеўская[d][10][6] і Maria Dostoevskaya[d] |
Дзеці | Любоў Дастаеўская[d][6] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | празаік, філёзаф |
Гады творчасьці | 1846—1880 |
Кірунак | рэалізм |
Мова | расейская мова[11] |
Значныя творы |
|
Подпіс | |
https://fedordostoevsky.ru |
Літаратурная спадчына Дастаеўскага выяўляе чалавечую псыхалёгію ў трывожным палітычным, сацыяльным і духоўным кантэксьце расейскага грамадзтва XIX стагодзьдзя. Разглядаемы многімі ў якасьці заснавальніка альбо папярэдніка экзыстэнцыялізму XX стагодзьдзя, яго «Запіскі з падпольля» (1864), напісаныя азлобленым голасам ананімнага «чалавек з падпольля», былі названыя Вальтэрам Каўфманам «найлепшай калі-кольвек напісанай увэрцюрай экзыстэнцыялізму»[12]. Зьяўляючыся яскравай фігурай сусьветнай літаратуры, Дастаеўскі часта прызнаецца крытыкамі адным з найлепшых псыхолягаў у сусьветнай літаратуры[13].