Фрыскія мовы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Фры́скія мовы — група цесна зьвязаных моваў у складзе англа-фрыскае падгрупы заходнегерманскае групы германскае галіны індаэўрапейскае моўнае сям’і, на якіх размаўляюць фрызы. Колькасьць носьбітаў — ад 350 тыс да 750 тыс чал., распаўсюджаныя на паўднёвым узьбярэжжы Паўночнага мора ў Нідэрляндах і Нямеччыне (фэдэральныя землі Ніжняя Саксонія і Шлезьвіг-Гальштайн).
Хуткія факты Народнасьць, Арэал ...
фрыская група | |
Народнасьць | фрызы |
---|---|
Арэал | Фрысьлянд, Гронінген, Ніжняя Саксонія, Шлезьвіг-Гальштайн |
Лінгвістычная клясыфікацыя | Індаэўрапейская сям'я
|
Склад | |
Колькасьць носьбітаў | 350 000 — 750 000 чал. |
Цёмна-сінім — заходнефрыская мова, сінім — паўночнафрыская, блакітным — усходнефрыская |
Закрыць
Адной з найбліжэйшых моваў да фрыскіх зьяўляецца ангельская мова, аднак яны не зьяўляюцца ўзаемназразумелымі адна для адной. Фрыскія мовы таксама маюць падабенствы зь ніжненямецкай, нідэрляндзкай і дацкай мовамі.