Фрыдрых Шылер
нямецкі паэт, філёзаф, гісторык і драматург / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ё́ган Кры́стаф Фры́дрых фон Шы́лер (па-нямецку: Johann Christoph Friedrich von Schiller; 10 лістапада 1759, Марбах-на-Нэкары, Нямеччына — 9 траўня 1805, Ваймар, Нямеччына) — нямецкі паэт, філёзаф, гісторык і драматург, прадстаўнік рамантычнага кірунку ў літаратуры. Увайшоў у гісторыю сусьветнае літаратуры як палымяны абаронца чалавечае асобы. Цягам апошніх сямнаццаці гадоў свайго жыцьця (1788—1805) Шылер сябраваў з ужо вядомым і ўплывовым Ёганам Вольфґанґам Ґётэ, зь якім абмяркоўваў пытаньні па эстэтыцы і натхняў Ґётэ на заканчэньне ягоных твораў, пакінутых у чарнавым варыянце. Гэты пэрыяд сяброўства двух паэтаў і іхнае літаратуразнаўчае палемікі ўвайшоў у нямецкую літаратуру пад назвай ваймарскі клясыцызм.
Quick Facts Асабістыя зьвесткі, Імя пры нараджэньні ...
Фрыдрых Шылер | |
ням. Friedrich von Schiller | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Ёган Крыстаф Фрыдрых фон Шылер |
Нарадзіўся | 10 лістапада 1759 Марбах-на-Нэкары |
Памёр | 9 траўня 1805 Ваймар, Саксэн-Ваймар |
Пахаваны | |
Бацькі | Ёган Каспар Шылер[d] Элізабэт Даратэя Шылер[d] |
Сужэнец | Шарлёта фон Легенфэльд[d] |
Дзеці | Эмілія фон Гляйхен-Русвурм[d], Эрнст фон Шылер[d], Karl von Schiller[d] і Caroline Junot[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, драматург |
Гады творчасьці | 1781—1805 |
Кірунак | бура і націск, ваймарскі клясыцызм |
Жанр | вершы, баляды, п’есы |
Мова | француская мова і нямецкая[1][2] |
Подпіс | |
[[::de:s:Friedrich_Schiller|Творы]] ў Вікікрыніцах | |
Close