Франкфурт-на-Майне
места ў Гесэне (Нямеччына) / From Wikipedia, the free encyclopedia
Фра́нкфурт-на-Ма́йне (па-нямецку: Frankfurt am Main) — горад у Нямеччыне, месьціцца ў зямлі Гэсэн на рацэ Майн. Паводле колькасьці жыхароў гэта пяты горад у краіне пасьля Бэрліну, Гамбургу, Мюнхэну і Кёльну. Налічваючы крыху больш за 763 тысяч жыхароў паводле стану на 31 сьнежня 2019 году, ён утварае суцэльную аглямэрацыю з суседнім горадам Афэнбах-на-Майне, дзе агулам жывуць каля 2,3 мільёнаў чалавек[3][4]. Места ёсьць сэрцам буйной мэтрапольнага рэгіёну Райн-Майну з насельніцтвам 5,5 мільёнаў чалавек, што ставіць яго на другі радок у краіне пасьля рэгіёну Райн-Руру. Асаблівасьцю Франкфурту-на-Майне ёсьць вялікая колькасьць хмарачосаў, якія адносяцца да найвышэйшых у Эўропе. Цэнтральны бізнэсовы раён места месьціцца прыкладна ў 90 км на паўночны захад да геаграфічнага цэнтру Эўразьвязу. Як Францыя і Франконія, горад названы ў гонар племені франкаў.
Франкфурт-на-Майне | |||||
ням. Frankfurt am Main | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | I стагодзьдзе | ||||
Краіна: | Нямеччына | ||||
Зямля: | Гэсэн | ||||
Кіраўнік: | Майк Ёзэф[d] | ||||
Плошча: |
| ||||
Насельніцтва: |
| ||||
Тэлефонны код: | 6109, 6101, 69 | ||||
Паштовы індэкс: | 60308–60599, 65929–65936 | ||||
Нумарны знак: | F | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 50°6′38″ пн. ш. 8°40′56″ у. д. | ||||
Франкфурт-на-Майне | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://frankfurt.de/ |
Франкфурт быў вольным горадам-дзяржавай, на працягу амаль пяці стагодзьдзяў, і быў адным з найважнейшых гарадоў Сьвятой Рымскай імпэрыі, як месца дзе ладзілася каранацыя імпэратараў. Свой сувэрэнітэт места страціла пасьля зьнішчэньня імпэрыі ў 1806 годзе. Незалежнасьць горад аднавіў у 1815 годзе, але затым зноўку страціў у 1866 голўе, калі Франкфурт быў далучаны да Прускага каралеўства. Да зямлі Гэсэн места належыць з 1945 году. Франкфурт вылучаецца культурнай, этнічнай і рэлігійнай разнастайнасьцю, бо палова насельніцтва і большасьць маладых людзей ёсьць нашчадкамі мігрантаў. Чвэрць насельніцтва складаюць замежныя грамадзяне, у тым ліку шмат экспатрыянтаў. У Франкфурце пражывае 1909 асобаў з звышвысокім капіталам[5]. Франкфурт ёсьць сусьветным цэнтрам гандлю, культуры, адукацыі, турызму і транспарту, і належыць да ліку альфа-гарадоў сьвету. Тут месьцяцца штаб-кватэры многіх сусьветных і эўрапейскіх карпарацыяў. Акрамя таго, аэрапорт Франкфурта ёсьць самым загружаным у Нямеччыне і адным з самых загружаных як у Эўропе, гэтак і ў сьвеце. Аэрапорт мае найбольшую прамую сетку маршрутаў у сьвеце, і ёсьць базавым дзеля нацыянальнага нямецкага авіяперавозьнікам кампаніі Lufthansa.