Усходняе партнэрства
From Wikipedia, the free encyclopedia
Усхо́дняе партнэ́рства — праект Эўразьвязу, скіраваны на паглыбленьне адносінаў Зьвязу з краінамі Ўсходняй Эўропы.
Праект прадугледжвае падпісаньне з гэтамі дзяржавамі на працягу наступных некалькіх год дамоваў пра асацыяцыю, стварэньне зоны свабоднага гандлю і паступовае фармаваньне адзінага рынку па прыкладзе таго, што ўжо існуе ў ЭЗ з такімі краінамі, як Нарвэґія, Ісьляндыя і Ліхтэнштайн.