Усходнефрыская мова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Усхо́днефры́ская мова (саманазва: Seeltersk) — адна з трох фрыскіх моваў, якія ўваходзяць у склад англа-фрыскае падгрупы заходнегерманскае групы германскае галіны індаэўрапейскае моўнае сям’і. Нярэдка мову пазначаюць вузейшым тэрмінам — Затэрля́ндзкая мова, разглядаючы яе як апошні жывы дыялект уласна ўсходнефрыскае мовы. Распаўсюджаная ў горадзе Затэрлянд, што на захадзе нямецкае фэдэральнае зямлі Ніжняя Саксонія. Цесна зьвязаная з паўночнафрыскай, распаўсюджанай на крайняй заходняй поўначы Нямеччыны, і заходнефрыскай (распаўсюджаная на паўночным захадзе Нідэрляндаў) мовамі, зь якімі ўтварае групу фрыскіх моваў.
Хуткія факты Ужываецца ў, Рэгіён ...
Усходнефрыская мова | |
Seeltersk | |
Ужываецца ў | Нямеччыне |
---|---|
Рэгіён | Затэрлянд, Ніжняя Саксонія |
Колькасьць карыстальнікаў |
|
Клясыфікацыя | Індаэўрапейская сям’я |
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | Рэгіянальная мова ў Нямеччыне |
Дапаможная мова ў | — |
Статус: | 7 Нясталы[d][2] |
Пісьмо | лацінскае пісьмо |
Коды мовы | |
ISO 639-1 | — |
ISO 639-2(Б) | — |
ISO 639-2(Т) | stq |
ISO 639-3 | stq |
SIL | — |
Закрыць