Ум Кульсум
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ум Кульсу́м (па-арабску: أم كلثوم, сапраўднае імя Фатма Ібрагім аль-Бальтаджы, па-арабску: فاطمة إبراهيم البلتاجي; 4 траўня 1904, Тамаз эс-Захайра — 3 лютага 1975, Каір) — эгіпецкая сьпявачка, аўтарка песьняў, акторка. Адна з найбольш вядомых выканаўцаў у арабскім сьвеце. Праз больш за тры дзесяцігодзьдзі пасьля ейнае сьмерці шматлікія[Хто?] лічаць яе найвыбітнейшым выканаўцам у арабскім сьвеце XX стагодзьдзя. Кульсум славілася вакальнымі здольнасьцямі і непаўторным стылем. Было прададзена больш за 80 мільёнаў плястынак па ўсім сьвеце, што робіць яе адной з самых прадаваных блізкаўсходніх сьпявачак усіх часоў[1]. У родным Эгіпце яе лічаць нацыянальнай іконай, ахрысьціўшы тытулам «Голас Эгіпту»[2] і «Чацьвёртай пірамідай Эгіпту»[3]. Была ўладальніцай голасу кантральта[4].
Ум Кульсум | |
Фатма Ібрагім аль-Бальтаджы | |
Дата нараджэньня | 4 траўня 1904 |
---|---|
Месца нараджэньня | Тамаз эс-Загайра, Эгіпет |
Дата сьмерці | 3 лютага 1975 (70 гадоў) |
Месца сьмерці | Каір, Эгіпет |
Месца пахаваньня | |
Грамадзянства | Эгіпет |
Прафэсія | сьпявачка |
Гады дзейнасьці | 1923—1973 |
Жанры | music of Egypt[d] |
Вакал | кантральта[d] |
Інструмэнты | голас[d] |
Лэйблы | EMI Classics[d] |
Узнагароды | |
Сайт | omkolthoum.com |