Удзельнік:Jauhienij/temp
From Wikipedia, the free encyclopedia
Фры́дэрык Франсуа́ Шапэ́н (па-француску: Frédéric François Chopin [ʃɔpɛ̃][1]; па-польску: Fryderyk Franciszek Chopin [ˈʂɔpɛn̪], Фрыдэ́рык Франці́шэк Шо́пэн[2], па-ангельску: Frédéric François Chopin [`ʃopæn, ʃo`pæn; ˋʃoupæŋ, ˋʃɒpæ:][3]; 1 сакавіка (па некаторых крыніцах — 22 лютага) 1810, вёска Жэлязова-Воля, каля Варшавы — 17 кастрычніка 1849, Парыж) — польскі кампазытар і піяніст-віруоз. Аўтар шматлікіх твораў для фартэпіяна. Буйнейшы прадстаўнік польскага музычнага мастацтва. Па-новаму вытлумачыў многія жанры: адрадзіў на рамантычнай аснове прэлюдыю, стварыў фартэпіянную баляду, апаэтызаваў і драматызаваў танцы — мазурку, палянэз, вальс; ператварыў скерца ў самастойны музычны твор. Узбагаціў гармонію і фартэпіянную фактуру; спалучаў клясычнасьць формы з мэлядычным багацьцем і фантазіяй.
Фрыдэрык Шапэн | |
Fryderyk Chopin | |
Адзіная вядомая фатаграфія Шапэна, 1849 | |
Дата нараджэньня | 1 сакавіка (па іншых зьвестках — 22 лютага) 1810 |
---|---|
Месца нараджэньня | Жэлязова-Воля, Варшаўскае герцагства |
Дата сьмерці | 17 кастрычніка 1849 (39 год) |
Месца сьмерці | Парыж, Францыя |
Грамадзянства | , |
Прафэсія | кампазытар, піяніст |
Жанры | рамантызм |
Інструмэнты | фартэпіяна |
2 канцэрты (1892 год, 1830 год), 3 санаты (1822—44), фантазія (1841 год), 4 баляды (1835—42), 4 скерца (1832—42), экспромты, накцюрны, эцюды і іншыя творы для фартэпіяна; песьні. У яго фартэпіянным выкананьні глыбіня і шчырасьць пачуцьцяў спалучаліся з выкшталцонасьцю, тэхнічнай дасканаласьцю.