Уганда
краіна ва ўсходняй Афрыцы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Уга́нда, Уґа́нда (па-ангельску: Uganda; на суахілі: Jamhuri ya Uganda) — краіна ва ўсходняй Афрыцы, якая ня мае выхаду да мора. Краіна мяжуе на ўсходзе з Кеніяй, на поўначы з Паўднёвым Суданам, на захадзе з Дэмакратычнай Рэспублікай Конга, на паўднёвым захадзе з Руандай і на поўдні з Танзаніяй. Паўднёвая частка краіны ўключае значную частку возера Вікторыі, якое сумесна дзеліцца таксама з Кеніяй і Танзаніяй. Уганда знаходзіцца ў рэгіёне Вялікіх Афрыканскіх азёраў і таксама месьціцца ў басэйне Нілу і мае разнастайны, але ў цэлым зьменлівы экватарыяльны клімат. Насельніцтва краіны складае больш за 42 мільёнаў чалавек, зь якіх 8,5 мільёнаў жывуць у сталіцы і найбуйнейшым горадзе краіны Кампале. Уганда названа ў гонар каралеўства Буганда, якое ахоплівала значную частку поўдня краіны, улучаючы сталіцу Кампалу. Пачынаючы з 1894 году, рэгіён знаходзіўся пад пратэктаратам Вялікабрытаніі, які быў усталяваны на ўсёй тэрыторыі сучаснае краіны. Уганда атрымала незалежнасьць ад Вялікабрытаніі 9 кастрычніка 1962 году. З тых часоў гісторыя краю была адзначаная жорсткімі канфліктамі, у тым ліку васьмігадовай вайсковай дыктатурай на чале зь Ідзі Амінам. Афіцыйнымі мовамі ёсьць ангельская і суахілі, хоць канстытуцыя Ўганды пастанаўляе, што любая іншая мова можа выкарыстоўвацца ў якасьці сродку навучаньня ў школах або іншых навучальных установах, або ў заканадаўчых, адміністрацыйных, або судовых мэтах, як гэта прадугледжана законам[7]. Мова луганда ёсьць шырока распаўсюджанай у цэнтральных і паўднёва-ўсходніх рэгіёнах краіны, гэтак жа як шэраг іншых рэгіянальнах моваў.
Уганда | |||||
на суахілі: Jamhuri ya Uganda па-ангельску: Republic of Uganda | |||||
| |||||
Дзяржаўны гімн О Ўганда, край прыгажосьці[d] | |||||
Дата заснаваньня: | 1962 | ||||
Афіцыйная мова: | ангельская мова[1] і суахілі[1] | ||||
Сталіца: | Кампала | ||||
Форма кіраваньня: | прэзыдэнцкая рэспубліка | ||||
прэзыдэнт Уганды[d]: | Ёвэры Мусэвэні | ||||
прэм’ер-міністар Уганды[d]: | Рабіна Набанджа[d] | ||||
Заканадаўчы орган: | парлямэнт Уганды[d] | ||||
Выканаўчы орган: | урад Уганды[d] | ||||
Плошча: |
| ||||
Насельніцтва: | |||||
Валюта: | угандыйскі шылінг | ||||
СУП (2022) | |||||
па ППЗ: | 129,48 млрд $ | ||||
па ППЗ на душу насельніцтва: | 2 960,52 $ | ||||
намінальны: | 46,38 млрд $ | ||||
намінальны на душу насельніцтва: | 1 060,43 $ | ||||
Індэкс дэмакратыі: | 4,94[3] | ||||
Каэфіцыент Джыні: | 42,7[4] | ||||
ІРЧП: | 0,525[5] | ||||
Часавы пас: | UTC+03:00 і Афрыка/Кампала[d][6] | ||||
Аўтамабільны знак: | EAU | ||||
Бок аўтамабільнага руху: | леваруч | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню: | .ug | ||||
Тэлефонны код: | +256 | ||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
statehouse.go.ug |