Тэрмэнвокс
электронны музычны інструмэнт / From Wikipedia, the free encyclopedia
Тэрмэнво́кс ці тэрмэн, сьпярша вядомы як этэрфон — электрамузычны інструмэнт, названы паводле імя вынаходніка, Льва Тэрмэна, які запатэнтаваў яго ў 1928 року.
Хуткія факты Электронны музычны інструмэнт, Клясыфікацыя ...
Тэрмэнвокс | |
тэрмэн | |
Драўляная мадэль тэрмэнвоксу | |
Электронны музычны інструмэнт | |
---|---|
Клясыфікацыя |
электрафон |
Горнбостэль — Закс | 53 (электрафон) |
Вынаходнік(і) | Леў Тэрмэн |
Час зьяўленьня | 1920 |
Выкананьне «Ісус, радасьць жаданьня чалавечага» Ё. С. Баха на тэрмэнвоксе «Moog Etherwave» (зьвесткі) | |
Падобныя інструмэнты | |
| |
Музыкі | |
| |
Вытворцы | |
| |
Тэрмэнвокс у Вікісховішчы |
Закрыць
Гэта адзін зь першых электронных інструмэнтаў, які кіруецца выканаўцам бяздотыкава дзякуючы дзьвюм антэнам, якія атрымліваюць інфармацыю пра разьмяшчэньне рук тэрмэніста. Адна з антэнаў кіруе ваганьнямі (частасьцю гуку), другая — амплітудай (гучнасьцю інструмэнта). Атрыманыя электрычныя сыгналы з тэрмэнвоксу падаюцца на дынамік праз узмацняльнік.