Тэрарыстычны акт у менскім мэтро
From Wikipedia, the free encyclopedia
Выбух на станцыі мэтро «Кастрычніцкая» — тэрарыстычны акт[4][5], што адбыўся 11 красавіка 2011 году ў 17:55:50[6] паводле мясцовага часу ў Менску, сталіцы Беларусі. У выніку тэракту загінулі 15 чалавек[2], 204 былі параненыя[3].
Выбух на станцыі мэтро «Кастрычніцкая» | |
Ачэплены выхад са станцыі мэтро «Кастрычніцкая» праз 2 гадзіны пасьля трагедыі | |
Месца атакі | Беларусь, Менск, ст. м. Кастрычніцкая |
---|---|
Дата |
11 красавіка 2011 17:55:50 (EEST) |
Зброя | бомба магутнасьцю ад 5 да 7 кг у тратылавым эквіваленце, начыненая цьвікамі 80×8мм і мэталічнымі шарыкамі дыямэтрам каля 15 мм (паводле ЦІГС КДБ)[1] |
Колькасьць ахвяраў | 15[2] |
Колькасьць параненых | 204[3] |
Тэрарысты | Уладзіслаў Кавалёў, Дзьмітры Канавалаў |
Геаграфічныя каардынаты | 53°54′6.84″ пн. ш. 27°33′41.04″ у. д. |
Выбух на станцыі мэтро «Кастрычніцкая» |
Выбух адбыўся каля другога вагона ў цягніку, які мусіў рухацца на станцыю «Інстытут Культуры»[7]. Магутнасьць выбуховага прыстасаваньня, паводле папярэдніх зьвестак, склала ад 5 да 7 кг у тратылавым эквіваленце[8][9], і была начыненая мэталічнымі элемэнтамі, каб павялічыць паражальнае ўзьдзеяньне і выклікаць шматлікія аскепкавыя раненьні[10]. Па факце выбуху была распачатая крымінальная справа па частцы 3 артыкула 289 («Тэрарызм») Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь[11]. Паводле рашэньня Менскага гарадзкога выканаўчага камітэту, 13 красавіка быў абвешчаны днём жалобы па загінулых[12].
13 красавіка прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка абвясьціў пра раскрыцьцё тэракту ў менскім мэтро і затрыманьне яго выканаўцаў[13]. 30 лістапада 2011 году намесьнік старшыні Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь Аляксандар Федарцоў агучыў вырак Уладзіславу Кавалёву і Дзьмітрыю Канавалаву, якіх прызналі вінаватымі і прыгаварылі да найвышэйшай меры пакараньня — расстрэлу[14].
17 сакавіка 2012 году, пасьля адмовы ў памілаваньні 14 сакавіка,[15] стала вядома пра выкананьне прысуду абвінавачаным.[16][17]