Тэорыя мностваў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Тэо́рыя мно́стваў — матэматычная тэорыя, якая дасьледуе мноства, апэрацыі і адноснасьці над імі. Дасьледаваньне зьдзяйсьняецца ў межах пэўнай альгебры мностваў, якая зьяўляецца матэматычнай мадэльлю аксыяматычнай тэорыі мностваў, і можа мець зьмястоўную ці фармальную накіраванасьць.
Сучасныя дасьледаваньні тэорыі мностваў была пачаты Георгам Кантарам і Рыхардам Дэдэкіндам у 1870-х гадах. Пасьля адкрыцьця парадоксаў наіўнай тэорыі мностваў, у пачатку XX стагодзьдзя былі прапанаваны шматлікія сыстэмы аксыёмаў, сярод якіх самай вядомай зьяўляецца сыстэма Цэрмэля-Фрэнкеля, з аксыёмай выбару. Тэорыя мностваў разглядаецца як базіс матэматыкі.