Тыпаграфіка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Тыпаграфіка (ад грэц. τύπος — форма й γραφή — пішу) — фармаваньне вонкавага й нутранога аблічча тэксту з дапамогай друкарскіх сродкаў[1]. Фармаваньне аблічча тэксту ўключае ў сябе выбар слушнай ґарнітуры, кеглю, фармату радка, міжрадкоўя, а таксама рэгуляваньне міжлітарных (кернінг) і міжслоўных інтэрвалаў (трэкінг).
- Ня варта блытаць з Тыпаграфія.
Тыпаграфіка, з аднаго боку, уяўляе сабой адну з галін графічнага дызайну, з другога — звод строгіх правілаў, якія вызначаюць выкарыстаньне шрыфтоў у мэтах стварэньня найбольш зразумеляга для ўспрыманьня чытача тэксту. Задачай тыпаграфікі, найбольш творчага этапу афармленьня тэксту, зьяўляецца вызначэньне парамэтраў для наступных працэсаў набору, вёрсткі й дадрукарнай падрыхтоўкі.