Томас Ман
нямецкі пісьменьнік, нобэлеўскі ляўрэат / From Wikipedia, the free encyclopedia
Паўль Томас Ман (па-нямецку: Paul Thomas Mann, 6 чэрвеня 1875 — 12 жніўня 1955) — нямецкі пісьменьнік, эсэіст, майстар эпічнага рамана, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры за раман «Будэнброкі» (1929), брат Генрыха Мана, бацька Кляўса Мана і Эрыкі Ман. Уважаецца за аднаго з галоўных прадстаўнікоў інтэлектуальнай рэалістычнай прозы ХХ стагодзьдзя. Аўтар раманаў «Прызнаньні авантурыста Фэлікса Круля» (1922), «Чароўная гара» (1924), «Лота ў Ваймары» (1939), «Доктар Фаўстус» (1947), эпапеі «Язэп і яго браты» (т. 1-4; 1933—1942), знакамітых апавяданьняў («Трыстан», «Марыё і штукар», «Тоньё Крогер», «Сьмерць у Вэнэцыі»), эсэяў, крытычных твораў.
Quick Facts Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Close