Тартуга
востраў у Карыбскім басэйне / From Wikipedia, the free encyclopedia
Тартуга (па-француску: Île de la Tortue, па-гішпанску: Isla Tortuga — «востраў-чарапаха») — скалісты востраў у Карыбскім моры да паўночнага ўсходу ад Навэтранага праліву. Востраў адлучаны вузкім пралівам Тарцю (іншая назва — праліў Тартугі) шырынёю каля васьмі кілямэтраў (чатыры марскія мілі) ад паўночна-заходняга берагу вострава Гаіці (былая Эспаньёла). Плошча вострава 180 км², уваходзіць у Паўночна-заходні дэпартамэнт Гаіці.
Quick Facts Месца, Плошча ...
Тартуга | |
Месца | Карыбскае мора |
---|---|
Плошча | 180 км² |
Найвышэйшы пункт | 459±1 мэтар |
Краіна | Гаіці |
Вобласьць | Нор-Ўэст |
Насельніцтва (2004) | 30 000 |
Каардынаты | 20°2′23″ пн. ш. 72°47′24″ з. д. |
Тартуга |
Close
Назва востраву стварылася ад яго формы — пры поглядзе з Эспаньёлы ён нагадваў гіганцкую марскую чарапаху. У XVII стагодзьдзе востраў Тарцю (тады Тартуга) зьяўляўся буйным цэнтрам пірацтва ў Карыбскім моры.