Сід Кампэадор
гішпанскі рыцар / From Wikipedia, the free encyclopedia
Радрыґа «Ваяр» (гішп. Rodrigo el Campeador; 1040, в. Вівар, цяпер правінцыя Бургас, аўтаномная супольнасьць Кастылія і Леон, Гішпанія — 1099, Валенсія, цяпер Гішпанія) — князь Валенсіі (1094—1099), леґендарны герой Рэканкісты. Поўнае імя: Эль Сыд та Радрыґа Дыяс дэ Вівар, дзе Сыд ад арабскага «Сыдзі» — валадар[2].
Радрыґа «Ваяр» Сыд Кампэадор | |
Князь | |
---|---|
Конная статуя (Сан-Дыега, штат Каліфорнія, ЗША) | |
Князь Валенсіі | |
17 чэрвеня 1094 — 10 ліпеня 1099 | |
Каранацыя | 17 чэрвеня 1094 |
Папярэднік | Яфар бен Абд Алах бен Яхаф |
Наступнік | Хімэна Дыяс(en) |
Асабістыя зьвесткі | |
Імя пры нараджэньні | Радрыґа Дыяс |
Нарадзіўся | 1040(1040), |
Памёр | не раней за травень 1099 і не пазьней за 10 ліпеня 1099, |
Пахаваны | |
Нашчадкі | Сын: Дыега Радрыгес(es) (1075—1097); дочкі: Крысьціна Радрыгес(es) (нар. 1076), Марыя Радрыгес(es) (1080—1105) |
Жонка | Хімэна Дыяс (1046—1116) |
Бацька | Дыега Лаінэс(en) (1023—1058) |
Подпіс |
Служыў пры двары кастыльскага караля Санча II, а пасьля ягонае сьмерці — Альфонса VI, пры якім стаў галоўнокамандуючым кастыльскага войску. На чале кастыльскага войска ваяваў супраць Леона і Галісіі, якімі кіравалі браты Санча II, і супраць маўрытанскай дзяржавы ў Андалюзіі. З 1080 году — у выгнаньні. У 1094 годзе захапіў Валенсію ды стаў ейным валадаром.
Набыў леґендарных рысаў ды шанаваўся за адважнага рыцара, які яднаў харобрасьць ды гуманнасьць. Пасьля свае сьмерці ў 1099 годзе Сыд ператварыўся на народнага героя, апяванага ў паэмах ды песьнях.