Сярэдні Ўсход
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сярэ́дні Ўсход (з пункту гледжаньня эўрапейскіх калянізатараў)[1] — геаграфічны рэгіён, які ўключае ў сябе Заходнюю Азію і Паўночную Афрыку. У пэўных кантэкстах, у прыватнасьці ў Злучаных Штатах Амэрыкі, выкарыстаньне панятку было пашыранае, і часам у Сярэдні Ўсход таксама ўключаюць Аўганістан, Пакістан, Каўказ, Цэнтральную Азію і Паўночную Афрыку. Сярэдні Ўсход часта выкарыстоўваецца як сынонім Блізкага Ўсходу, як супрацьлегласьць Далёкаму Ўсходу.
Большасць краін Сярэдняга Ўсходу зьяўляюцца часткай гэтак званага арабскага сьвету. Гісторыя гэтага рэгіёну ўзыходзіць да старажытных часоў, прычым геапалітычнае значэньне рэгіёну прызнавалася тысячагодзьдзямі[2][3]. Некалькі асноўных рэлігіяў паходзяць зь Сярэдняга Ўсходу, у тым ліку юдаізм, хрысьціянства і іслам. Арабы складаюць большасьць з усіх этнічных групаў у рэгіёне, затым ідуць туркі, пэрсы, курды, копты, габрэі, асырыйцы, ірацкія туркмэны і кіпрскія грэкі.
На Сярэднім Усходзе звычайна гарачы і засушлівы клімат. Некалькі асноўных рэкаў забясьпечваюць арашэньне для падтрымкі сельскай гаспадаркі ў абмежаваных раёнах, як то дэльта Нілу ў Эгіпце, водападзелы Тыгра і Эўфрата Мэсапатаміі ў Іраку, Кувэйце і ўсходняе Сырыі. Самай густанаселенымі краінамі рэгіёну зьяўляюцца Эгіпет, Іран і Турэчынна, у той час як Саудаўская Арабія ёсьць самай вялікай краінай рэгіёну паводле плошчы. Большасьць краінаў, якія маюць выхад да Пэрсыдзкае затокі, маюць велізарныя запасы сырой нафты, у прыватнасьці манархі Арабійскага паўвостраву атрымліваюць значную эканамічную карысьць ад экспарту нафты.