Сэргіюш II (папа рымскі)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сэргіюш II (па-лацінску: Sergius PP. II; памёр 27 студзеня 847, Рым) — папа рымскі са студзеня 844 году па 27 студзеня 847 году. Паходзіў з рымскага шляхетнага роду.
Quick Facts Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 790 |
Памёр | 27 студзеня 847[1] |
Пахаваны | |
Дэнамінацыя | Каталіцкая царква[2] |
Заняткі | каталіцкі сьвятар |
Close
Быў узьведзены на Сьвяты пасад рымскай шляхтай насуперак жаданьню Лётара I, аднак затым каранаваў ягонага сына Людовіка каралём лянгабардаў. Пры Сэргіюшы вялікага размаху дасягнула сьвятакупства. У час ягонага пантыфікату адбылося рабаваньне Рыма арабамі ў 846 годзе.