Сьцяг Паўночнай Македоніі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сьцяг Паўночнай Македоніі ўяўляе сабой чырвонае палотнішча з малюнкам сонца жоўтага колеру з васьмю разьбежнымі прамянямі. Сьцяг увасабляе «новае сонца волі» (па-македонску. ново сонце на слободата), апетае ў нацыянальным гімне Паўночнай Македоніі. Сьцяг быў прыняты ў 1995 годзе.