Сьцяг Летувы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сьцяг Летувы — афіцыйны дзяржаўны сымбаль Летувіскай Рэспублікі, уяўляе сабой прастакутнае палотнішча з трох роўнавялікіх гарызантальных палос: верхняй — жоўтага, сярэдняй — зялёнага і ніжняй — чырвонага колеру. Суадносіны шырыні сьцяга да яго даўжыні 3:5.
Quick Facts Прапорцыі, Прыняты ...
Close
15-ы артыкул Канстытуцыі Летувіскай Рэспублікі, прынятай рэфэрэндумам 1992, усталёўвае колеры Дзяржаўнага сьцяга — жоўты, зялёны, чырвоны. Дэталёвае апісаньне й парадак выкарыстаньня вызначае Закон аб Дзяржаўным сьцягу і іншых сьцягах (новая рэдакцыя 1 верасьня 2004).
Прапорцыі сьцяга ў 1989—2004 1:2, як і ў сьцягу Летувіскай ССР. З 1 верасьня 2004 прапорцыі зьмененыя на 3:5.
Жоўты колер сымбалізуе сьвятло і сонца, зялёны — траву, чырвоны — кроў, разьлітую за Летуву.