Сьпіс прэзыдэнтаў Украіны
артыкул-сьпіс Вікімэдыі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Прэзыдэнт Украіны ёсьць ґарантам дзяржаўнага сувэрэнітэту ды тэрытарыяльнае цэласнасьці Ўкраіны. Ягоныя паўнамоцтвы вызначаныя арт. 102 Канстытуцыі Ўкраіны ды ўскладаюць на Прэзыдэнта абавязак прымаць рашэньні й выконваць дзеі, накіраваныя на абарону і ўзмацненьне дзяржаўнага сувэрэнітэту, захаваньне цэласнасьці ды недатыкальнасьці тэрыторыі Ўкраіны ў існуючых межах.
Статус Прэзыдэнта Ўкраіны вызначаны ў разьдзеле V Канстытуцыі Ўкраіны, дзе сфармуляваныя правы ды абавязкі Прэзыдэнта як Кіраўніка дзяржавы, парадак яго абраньня, а таксама магчымасьць зрушэньня з пасады і спыненьне яго паўнамоцтваў.