Сьпіс аб’ектаў Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО ў Харватыі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сьпіс аб’ектаў Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО ў Харватыі налічвае 7 найменьняў (2011): 6 культурных і 1 прыродны аб’ект. 2 культурныя аб’екты прызнаныя шэдэўрамі чалавечага генія (крытэр i), а 1 аб’ект прызнаны прыродным фэномэнам выключнай прыгажосьці ды эстэтычнай важнасьці (крытэр vii).
У дадзенай табліцы аб’екты разьмешчаныя ў парадку іх улучэньня ў сьпіс ЮНЭСКО.
Больш інфармацыі №, Выява ...
№ | Выява | Назва | Месцазнаходжаньне | Час стварэньня | Рок улучэньня ў сьпіс | № | Крытэры |
---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Старое места Дуброўніка (па-харвацку: Stari grad Dubrovnika) |
Дуброўніцка-Нярэтванская жупанія | з XII стагодзьдзе | 1979 | 95 | i, iii, iv | |
2 | Гістарычны цэнтар Спліту і палац Дыяклетыяна (па-харвацку: Split s Dioklecijanovom palačom) |
Спліцка-Далматынская жупанія | III стагодзьдзе | 1979 | 97 | ii, iii, iv | |
3 | Нацыянальны парк «Плітвіцкія азёры» (па-харвацку: Nacionalni park Plitvička jezera) |
Карлавацкая жупанія | 1949 | 1979 | 98 | vii, viii, ix | |
4 | Эўфразіевая базыліка ў Порэчу (па-харвацку: Biskupska zgrada Eufrazijeve bazilike u Poreču) |
Істрыйская жупанія | VI стагодзьдзе | 1997 | 809 | ii, iii, iv | |
5 | Гістарычны цэнтар Трогіру (па-харвацку: Grad Trogir) |
Спліцка-Далматынская жупанія | з XII стагодзьдзе | 1997 | 810 | ii, iv | |
6 | Сабор сьвятога Якава ў Шыбеніку (па-харвацку: Katedrala sv. Jakova u Šibeniku) |
Шыбеніцка-Кнінская жупанія | 1431 | 2000 | 963 | i, ii, iv | |
7 | Стараградзкая раўніна на востраве Хвар (па-харвацку: Starogradsko polje na Hvaru) |
Спліцка-Далматынская жупанія | — | 2008 | 1240 | ii, iii, v |
Закрыць