Сьпіс аб’ектаў Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО ў Азэрбайджане
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сьпіс Сусьве́тнай спа́дчыны ЮНЭСКО ў Азэрбайджане складаецца з 2 аб’ектаў (на 2017 рок), што складае 0.2 % ад агульнага ліку (1199 на 2024 рок). Абодва аб’екты ўключаныя ў сьпіс па культурных крытэрах. Акрамя гэтага, па стане на 2017 рок 10 аб’ектаў на тэррыторыі Азэрбайджану знаходзяцца ў ліку кандыдатаў на ўключэньне ў сьпіс Сусьветнай спадчыны[1]. Азэрбайджанская рэспубліка ратыфікавала Канвэнцыю аб ахове сусьветнай культурнай і прыроднай спадчыны 16 сьнежня 1993 року[2]. Першы аб’ект, які знаходзіцца на тэррыторыі Азэрбайджану, быў занесеныя ў сьпіс у 2000 року на 24-ай сэсіі Камітэту Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.