Сыфанафор
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сыфанафор, або сыфон — сярэднявечная агнямётная прылада, якую ўсталёўвалі на дроманах (кшталце бізантыйскіх караблёў). Уяўляў сабой трубчастую помпу, якая зараджалася гаручым складам — грэцкім агнём (меркавана, сумесьсю гудрону, серкі, салетры і нафты). Актыўна выкарыстоўваўся бізантыйскім флётам у X стагодзьдзі. Зьяўляецца правобразам сучаснага агнямёта.