Сыдні Кросьбі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сы́дні Па́трык Кро́сьбі (па-ангельску: Sidney Patrick Crosby; нарадзіўся 7 жніўня 1987 году, Коўл-Гарбар, Галіфакс, Новая Шатляндыя, Канада) — канадзкі хакеіст, цэнтральны нападнік клюбу «Пітсбург Пінгвінз», які гуляе ў НХЛ, а таксама ягоны капітан. «Пінгвінамі» быў абраны на драфце ў 2005 годзе пад першым нумарам у першым жа раўндзе. У сэзоне 2006—2007 гадоў, набраўшы ў рэгулярным сэзоне 120 пунктаў (36 галоў і 84 перадачы), Кросьбі атрымаў Трафэй Арта Роса як найлепшы бамбардзір лігі. Ён стаў самым маладым хакеістам у гісторыі НХЛ, які здолеў гэтае зрабіць[3][4]. У тым жа сэзоне Сыдні, акрамя Трафэя Арта Роса, атрымаў два іншыя найвышэйшыя індывідуальныя трафэі НХЛ — Памятны трафэй Гарта і Ўзнагарода Тэда Ліндсэя, — і стаў толькі сёмым хакеістам у гісторыі, які сабраў за сэзон такую калекцыю[5].
Сыдні Кросьбі | ||
---|---|---|
Рост | 180 см | |
Вага | 91 кг | |
Пазыцыя | цэнтральны нападнік | |
Кідок/Ловы | левы[d] | |
Грамадзянства | Канада | |
Дата нараджэньня | 7 жніўня 1987(1987-08-07)[1] (36 гадоў) | |
Месца нараджэньня | ||
Клюб | Пітсбург Пінгвінз | |
Драфт НХЛ | 1 абраны (2005) Пітсбург Пінгвінз[2] | |
Гульнявая кар’ера | 2005 — цяпер | |
Кіраваны Кросьбі «Пітсбург» двойчы запар выходзіў у фінал Кубка Стэнлі, дзе абодва разы сустракаўся з «Дэтройт Рэд Ўінгс». У 2008 годзе «пінгвіны» саступілі ў сэрыі (2:4), аднак праз год ўзялі рэванш, атрымаўшы перамогу ў сэрыі зь лікам 4:3. На зімовых Алімпійскіх гульнях у Ванкувэры гуляючы за зборную Канады забіў пераможны гол у овэртайме фінальнага матчу супраць зборнай ЗША, стаўшы такім чынам алімпійскім чэмпіёнам.