Суэцкая затока
From Wikipedia, the free encyclopedia
Суэцкая затока (па-арабску: خليج السويس) — затока, якая разьмешчаная ў паўночнай частцы Чырвонага мора, аддзяляе Сынайскі паўвостраў Азіі ад Афрыкі, уздоўж сярэдняй лініі затокі праходзіць мяжа паміж кантынэнтамі[1]. Мае выцягнутую форму. Даўжыня затокі складае 290 км, а шырыня вагаецца ад 25 да 55 км. У паўночнай частцы затоцы знаходзіцца эгіпецкі горад Суэц, ля якога пачынаецца Суэцкі канал, які злучае Чырвонае мора з Міжземным. Менавіта дзякуючы такому становішча затока лічыцца адной з самых важных марскіх зонаў у сьвеце. Уваход у затоку знаходзіцца ля нафтагазавага радовішча Гемса[2].