Сусьветная турысцкая арганізацыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сусьве́тная туры́сцкая арганіза́цыя — установа Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў, заснаваная ў 1934 годзе ў якасьці Міжнароднага зьвязу афіцыйных арганізацыяў турыстычнай прапаганды.
Quick Facts Абрэвіятура, Дата ўтварэньня ...
Сусьветная турысцкая арганізацыя | |
анг. World Tourism Organization | |
Галаўная сядзіба (2013 г.) | |
Дзяржавы-ўдзельніцы па частках сьвету (2011 г.) | |
Абрэвіятура | СТА |
---|---|
Дата ўтварэньня | 1934 |
Тып | міжурадавая |
Юрыдычны статус | міжнародная арганізацыя |
Мэта | пашырэньне адказнага, устойлівага і даступнага падарожніцтва |
Штаб-кватэра | Мадрыд, вул. Жоана Марагала, д. 42[1] |
Месцазнаходжаньне | Гішпанія |
Дзейнічае ў рэгіёнах | Японія (Нара) |
Сяброўства | 158 дзяржаваў (2019 г.) |
Афіцыйныя мовы | ангельская, арабская, гішпанская, расейская, француская |
Генэральны сакратар | Зураб Полалікашвілі |
Намесьнік | Хаймэ Кабаль |
Выканаўчыя кіраўнікі | Мануэль Батлер, Чжан Ханьчжун[2] |
Кіроўны орган | Выканаўчая рада |
Матчына кампанія | Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў |
Зьвязаныя кампаніі | Акадэмія СТА (Андора), Фундацыя «Устойлівы турызм для выкараненьня галечы» (Паўднёвая Карэя) |
Бюджэт | 20,341 млн эўра (2017 г.)[3] |
Колькасьць супрацоўнікаў | 110 (2019 г.)[4] |
Сайт | unwto.org |
Колішняя назва | Міжнародны зьвяз афіцыйных арганізацыяў турыстычнай прапаганды (да 1947 г.), Міжнародны зьвяз афіцыйных падарожніцкіх арганізацыяў (да 27 верасьня 1970 г.) |
Close
На 2019 год налічвала 158 урадаў-удзельнікаў, у тым ліку з 2004 году ўлучала ўрад Беларусі, а таксама звыш 500 улучаных сябраў у выглядзе прадстаўнікоў падарожніцкіх прадпрыемстваў[5]. Ад часу пераўтварэньня ў міжурадавую арганізацыю ў 1975 годзе СТА месьцілася ў Мадрыдзе (Гішпанія). Захавала сувязную сядзібу ў Жэнэве (Швайцарыя) для стасункаў зь мясцовым прадстаўніцтвам ААН[6].