Стрэс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Стрэс (анг. stress — націск, напор, напружаньне) — агульная рэакцыя арганізму на ўзьдзеяньне (фізычнае або псыхалягічнае), што парушае яго гамэастаз і адпаведны стан нэрвовай сыстэмы арганізму (або арганізму ў цэлым). У мэдыцыне, фізыялёгіі, псыхалёгіі вылучаюць станоўчую (эўстрэс) і адмоўную (дыстрэс) формы. Па характары ўзьдзеяньня вылучаюць нэрвова-псыхічны, цеплавы або халадовы, сьвятлавы, антрапагенны.
Падвышае выпрацоўку наднырачнікамі картызолу, што выклікае ператварэньне бялкоў у вугляводы праз парушэньне вузавага мэтабалізму, зьмяншэньне цяглічнай тканкі і назапашваньне белага тлушчу, павышэньне ўзроўню глюкозы, трыгліцырыдаў і халестэрыну ў крыві, узбуджэньне апэтыту і павышэньне артэрыяльнага ціску.