Скоталожніцтва
плоцевая цяга да жывёл і атрыманьне задавальненьня ад плоцевага кантакту зь імі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Скотало́жніцтва альбо бэстыялі́зм альбо заафілі́я (ад па-грэцку: ζῷον — жывёла й па-грэцку: φιλία — любоў) — плоцевая цяга да жывёл і атрыманьне задавальненьня ад плоцевага кантакту зь імі. Сустракаецца пераважна ў жывёлагадоўчых раёнах (у мужчын і жанчын, якія пазбаўлены грамадзтва доўгі час, магчымы кантакты з козамі, авечкамі, кабыламі). Звычайна ў чалавека не ўзьнікае ўстойлівай цягі да жывёлы. У жанчын скоталожніцтва распаўсюджана, напрыклад, з сабакамі.