Свэн I Вілабароды
From Wikipedia, the free encyclopedia
Свэн I Вілабароды (па-нарвэску: Sveinn Tjúguskegg, па-швэдзку: Sven Tveskägg, па-дацку: Svend Tveskæg, па-ангельску: Sweyn Forkbeard, каля 960 — 3 лютага 1014) — кароль Даніі, Ангельшчыны й вялікай часткі Нарвэгіі. Свэн быў лідэрам вікінгаў і бацькам Кнуда Вялікага. Ён стаў каралём Даніі пасьля сьмерці свайго бацькі, Гаральда Сінязубага, напрыканцы 986 або напачатку 987 года. У 1000 годзе Свэн стаў валадаром большай часткі Нарвэгіі, калі Эйрык з Лейду прысягнуў яму як васал. Пасьля доўгіх заваёваў і амаль перад сьмерцю па загаду Свэна быў заснаваны горад у Ангельшчыне, які атрымаў назоў Сўонсі (ад па-ангельску: Sweyn's Ey). Пазьней Свэн стаў каралём Ангельшчыны. А ў апошнія месяцы жыцьця стварыў такую вяліку імпэрыю Паўночнага мора, якая па памерам магла паспрачацца толькі з імпэрыяй яго сына Кнуда.
Свэн I Вілабароды Svend Tjugeskæg Sveinn Tjúguskegg Sweyn Forkbeard | |
Кароль Даніі, Нарвэгіі й Ангельшчыны | |
---|---|
Кароль Даніі | |
Папярэднік | Гаральд I Сінязубы |
Наступнік | Гаральд II |
Кароль Нарвэгіі | |
Папярэднік | Гаральд I Сінязубы |
Наступнік | Олаф I Тругвальдсан |
Кароль Нарвэгіі | |
Папярэднік | Олаф I Тругвальдсан |
Наступнік | Олаф II Сьвяты |
Кароль Ангельшчыны | |
Папярэднік | Этэльрэд Неразумны |
Наступнік | Этэльрэд Неразумны |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | каля 960, Данія |
Памёр | 3 лютага 1014, Ангельшчына |
Пахаваны | Ёрк, перазахаваны ў Катэдральным саборы Роскіла |
Бацька | Гаральд I Сінязубы |
Маці | Гірыд Олафсдотыр |