Сантус
горад у Бразыліі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Са́нтус (па-партугальску: Santos) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Сан-Паўлу. Быў заснаваны партугальскім шляхцічам Брашам Кубашам. Асноўная частка гораду разьмешчана на востраве Сан-Вісэнці, на якім акрамя Сантуса месьціцца яшчэ горад Сан-Вісэнці. Насельніцтва складае 433 тысячы чалавек паводле стану на 2020 год. У горадзе маецца музэй кавы, дзе некалі дамаўляліся аб сусьветных коштах на каву. Існуе таксама футбольны мэмарыял, прысьвечаны найвялікшым гульцам гораду, у тым ліку Пэле, які большую частку сваёй кар’еры правёў у мясцовым клюбе «Сантус». Берагавая лінія цягнецца больш чым на 5 км, дзякуючы чаму Сантус занесены ў кнігу рэкордаў Гінэса як горад з самым вялікім пляжным садам у сьвеце.
Хуткія факты
Сантус | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1546 | ||||
Краіна: | Бразылія | ||||
Кіраўнік: | Ражэрыю Сантус[d] | ||||
Плошча: |
| ||||
Насельніцтва: | |||||
Тэлефонны код: | 13 | ||||
Паштовы індэкс: | 11100-000 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 23°56′0.9557″ пд. ш. 46°19′43.1036″ з. д. | ||||
Сантус | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.santos.sp.gov.br/ |
Закрыць