Салвадор
горад у Бразыліі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Салвадо́р-да-Баі́я (па-партугальску: São Salvador da Baía de Todos os Santos — Сьвяты Збаўца Затокі Ўсіх Сьвятых) — трэці па памерах горад Бразыліі пасьля Сан-Паўлу і Рыё-дэ-Жанэйра, сталіца штату Баія. Горад да 1763 году быў сталіцаю Бразыліі. Горад зьяўляецца складовай частка мэзарэгіёну Салвадор. Места разьмяшчаецца на двух узроўнях, то бок «Ніжні горад» знаходзіцца на ўзроўні мора, зьяўляючыся гандлёвым цэнтрам Салвадору. У «Верхнім горадзе» разьмешчаны ўрадавыя ўстановы, пабудаваныя ў каляніяльным стылі, музэі, цэрквы і пабудовы сучаснай архітэктуры. Зь Верхняга гораду ў ніжні можна спусьціцца, скарыстаўшыся адмысловым відам гарадзкога транспарту — элеватарам Ласэрда.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Сальвадор (неадназначнасьць).
Quick Facts
Салвадор-да-Баія | |||||
парт. Salvador | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 29 сакавіка 1549 | ||||
Краіна: | Бразылія | ||||
Штат: | Баія | ||||
Кіраўнік: | Bruno Reis[d] | ||||
Плошча: | 706 км² | ||||
Вышыня: | 8 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2010) | |||||
колькасьць: | 2 676 606 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 3791,23 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC-3 | ||||
Тэлефонны код: | 71 | ||||
Паштовы індэкс: | 40000-000 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 12°58′59″ пд. ш. 38°29′34″ з. д. | ||||
Салвадор-да-Баія | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.salvador.ba.gov.br/ |
Close