Сакотра
востраў у Індыйскім акіяне / From Wikipedia, the free encyclopedia
Сако́тра (па-сакатрыйску: ساقطري — трансьліт. Сакатры; араб. سُقُطْرَىٰ — трансьліт. Сукутра) — емэнскі востраў на паўночным захадзе Індыйскага акіяну за 240 км на ўсход ад самалійскага мыса Гвардафуй у Афрыцы.
Сакотра | |
Спадарожнікавы здымак (2005 год) | |
Месца | Арабскае мора (Гвардафуйскі праліў) |
---|---|
Плошча | 3796 км² |
Найвышэйшы пункт | 1503 м |
Краіна | Емэн |
Вобласьць | Сакотра |
Насельніцтва (2024) | 40 000 |
Каардынаты | 12°30′36″ пн. ш. 53°55′12″ у. д. |
Сакотра |
Вышыня дасягае 1503 м. Складаецца пераважна з крышталічных пародаў. Мае сухі, трапічны клімат. Сярэдняя тэмпэратура студзеня +21 °C, а ліпеня — +28 °C. Ападкаў 250—300 мм за год. Пераважае паўпустынная расьліннасьць. У гарах і на ўсходзе сустракаецца ксэрафітная дрэвава-хмызьняковая расьліннасьць. Мясцовая гаспадарка ў асноўным складалася з вырошчваньня фінікавай пальмы і рыбалоўства. Найбольшы горад Хадыбу на поўначы быў сталіцай паўднёваемэнскай вобласьці Сакотра[1]. У красавіку 2023 году войскі Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў захапілі Сакотру[2].