Рымска-каталіцкі касьцёл у Беларусі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Каталіцтва ў Беларусі ёсьць другой па колькасьці вернікаў канфэсіяй. На 31 сакавіка 2013 году налічвалася 4 дыяцэзіі, у якія ўваходзіла 621 парафія, больш за 450 каталіцкіх храмаў. У парафіях працавала 407 сьвятароў, зь якіх 168 (41%) — замежныя грамадзяне (у тым ліку 161 з Польшчы). Дзейнічалі 2 вышэйшыя духоўныя сэмінарыі(en) ў Горадні і Пінску (Берасьцейская вобласьць), а таксама катэхетычны каледж(en) у Баранавічах (Берасьцейская вобл.)[1]. Таксама існавала рымска-каталіцкая мітраполія і 6 біскупаў. Агульная колькасьць каталікоў лацінскага абраду — 1,4 млн[2], бізантыйскага — каля 3 тыс., што складае 15% насельніцтва краіны.