Ронда (горад)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ронда (па-гішпанску: Ronda) — горад на поўдні Гішпаніі, які месьціца ў правінцыі Маляга аўтаномнай супольнасьці Андалюзія. Насельніцтва на 2010 год — 36 909 чалавек. Горад падзелены глыбокім (120 м) раўчаком, утвораным ракою Гвадалявін. Тры масты аб’ядноўваюць абедзьве часткі гораду: старажытнарымскі (пабудаваны больш як 2000 гадоў таму), маўрыйскі (Puente Arabe) і Новы мост (канец XVIII стагодзьдзя).
Quick Facts
Ронда | |||||
гішп. Ronda | |||||
| |||||
Краіна: | Гішпанія | ||||
Аўтаномная супольнасьць: | Андалюзія | ||||
Правінцыя: | Маляга | ||||
Кіраўнік: | Pablo Santiago Ramos Pérez[d] | ||||
Плошча: | 481,31 км² | ||||
Вышыня: | 723 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2009) | |||||
колькасьць: | 36 827 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 76,51 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Паштовы індэкс: | 29400 | ||||
Нумарны знак: | MA | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 36°44′14″ пн. ш. 5°9′53″ з. д. | ||||
Ронда | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.ronda.es/ |
Close
Незвычайная прыгажосьць Ронды натхняла шэраг пісьменьнікаў ды мастакоў, як то: Вашынгтона Ірвінга, Праспэра Мэрымэ, Гюстава Дарэ, Эрнэста Гэмінгўэя.