Радыёпрымач
From Wikipedia, the free encyclopedia
Радыёпрымач (лац. radio — выпрамяняю) — прылада для вылучэньня, ператварэньня і выкарыстаньня энэргіі радыёхваляў. Асноўныя складнікі і вузлы: частасна-сэлектыўныя электраланцугі(be) (вагальныя контуры і электрафільтры(en)) для вылучэньня сыгналаў пэўнай радыёстанцыі, узмацняльнікі электрамагнітных(be) ваганьняў, дэтэктар(en), сродкі ўзнаўленьня зьвестак (гучнагаварыцель і кінэскоп). Часта канструктыўна злучаецца з электрафонам (радыёла) і магнітафонам(be) (магнітола).