Піюс II (папа рымскі)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Піюс II (па-лацінску: Pius PP. II), сьвецкае імя Энэа Сыльвіё Пікаляміні (італ. Enea Silvio Piccolomini; 18 кастрычніка 1405, Сарчыньяна, Рэспубліка Сіена — 14 жніўня 1464, Анкона, Папская вобласьць) — папа рымскі (19 жніўня 1458 — 14 жніўня 1464).
Хуткія факты Пасьвечаньні, Кансэкрацыя ...
па-лацінску: Pius PP. II | |
Пасьвечаньні | |
---|---|
Кансэкрацыя | Хуан Карвахаль[d] |
Асабістыя зьвесткі | |
Імя пры нараджэньні | па-італьянску: Enea Silvio Piccolomini |
Нарадзіўся | 18 кастрычніка 1405[1][2] |
Памёр | не раней за 14 жніўня 1464 і не пазьней за 15 жніўня 1464[1][2] |
Пахаваны | |
Дэнамінацыя | Каталіцкая царква[5] |
Бацькі | Silvio Piccolomini[d][6] Vittoria Forteguerri[d][6] |
Дзеці | дзеці Энэа[d] |
Адукацыя | |
Заняткі | каталіцкі сьвятар, дыплямат, пісьменьнік, прафэсар унівэрсытэту, паэт, гісторык, географ |
Герб | |
Закрыць
Будучы гуманістам, Піюс II падтрымліваў разьвіцьцё культурнага жыцьця пры папскім двары. Сам ён увесь час цікавіўся клясычнай літаратурай, праводзячы ночы, як ён сам пра гэта казаў, за чытаньнем лацінскіх паэтаў або ў напісаньні ўласнага дзёньніка. Ён пакінуў па сабе адзіную вядомую папскую аўтабіяграфію, якая называлася «Камэнтары». За часам Піюса II пашырыўся рымскі ўнівэрсытэт Сапіенца. Піюс II выношваў фантастычныя пляны з навяртаньня ў хрысьціянства турэцкага султана.