Пэшыта
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пэшыта (па-клясычнасырыйску: ܦܫܝܛܬܐ, пшыта — «простая, агульная, зразумелая, вульгата», часам Сырыйская Вульгата) — стандартная вэрсія Бібліі для цэркваў у сырыйскай традыцыі.
Quick Facts Пэшыта, Поўная назва: ...
Пэшыта | |
---|---|
Поўная назва: | ܡܦܩܬܐ ܦܫܝܛܬܐ mappaqtâ pšîṭtâ |
Іншыя назвы: | Peshitta, Peshittâ, Pshitta, Pšittâ, Pshitto, Fshitto |
Мова: | Сырыйская мова |
Канон: | Сырыйскі |
|
Close
Стары Запавет перакладаўся на сырыйскую мову з іўрыту прыкладна ў II стагодзьдзі н. э. Новы Запавет быў перакладзены з грэцкай[1]. Гэты Новы Запавет, у якім пачаткова адсутнічалі пэўныя спрэчныя кнігі (2 Пятра, 2 Яна, 3 Яна, да Юдэяў, Адкрыцьцё), стаў стандартам да пачатку V стагодзьдзя. Пяць выключаных кнігаў былі дададзеныя ў Гарклеанскай вэрсіі (616) Тамаша Гаркельскага[2]. Аднак у 1905 «Пэшыта» Аб’яднанага Біблійнага таварыства выкарыстала новыя выданьні недастатніх кнігаў, падрыхтаваныя ірляндзкім сырыязнаўцам Джонам Гўінам.