Прэзыдэнцкія выбары ва Ўкраіне 2014 году
From Wikipedia, the free encyclopedia
Прэзыдэ́нцкія вы́бары ва Ўкраі́не 2014 году — хада выбарчых падзеяў ва Ўкраіне, у выніку якіх 25 траўня 2014 году ў краіне былі праведзеныя выбары прэзыдэнта Ўкраіны. Першапачатковая дата выбараў была прызначаная на 26 лютага 2015 году, але дата апынулася перанесенай у лютым 2014 году праз вынікі палітычных падзеяў у краіне канца 2013—пачатку 2014 гадоў[1][2].
← 2010 2019 → | ||||
Прэзыдэнцкія выбары ва Ўкраіне 2014 году | ||||
25 траўня | ||||
Кандыдат | Пятро Парашэнка | Юлія Цімашэнка | ||
---|---|---|---|---|
Партыя | незалежны кандыдат | Бацькаўшчына | ||
Галасоў выбаршчыкаў | 9 857 308 | 2 310 050 | ||
Адсотак | 54,7 | 12,81% | ||
Выбарчыя акругі, дзе большасьць галасоў атрымаў П. Парашэнка (чырвоным), М. Добкін (зялёным); выбары не адбыліся праз узброеныя выступы сэпаратыстаў (шэрым) або анэксію Расеяй (белым) |
Цяперашнія выбары прэзыдэнта Ўкраіны праходзіцьмуць на фоне існаваньня пра-расейскіх узброеных выступаў на ўсходзе краіны й правядзеньня антытэрарыстычнай апэрацыі ў рэгіёне, накіраваных на спыненьне сэпаратысцкіх выступаў, падчас якіх у Данецкай і Луганскай вобласьцях фармаваньні сэпаратыстаў узялі пад кантроль некалькі раённых цэнтраў рэгіёну[3]. 17 траўня 2014 году Цэнтарвыбаркам Украіны заявіў, што ўзброеныя пра-расейскія выступы могуць спрычыніцца да немагчымасьці правядзеньня выбараў у Данецкай і Луганскай вобласьцях, што, такім чынам, пазбавіць мажлівасьці волевыяўленьня прыкладна 2 мільёнаў чалавек[4]. Апрача таго, у лютым—сакавіку гэтага ж году адбылася анэксія тэрыторыі Крымскага паўвостраву Расеяй, у выніку чаго правядзеньне цяперашніх выбараў прэзыдэнта Ўкраіны стала немажлівым у Аўтаномнай Рэспубліцы Крым і Севастопалі[3].
Выбарчым правам валодаюць блізу 36 млн грамадзянаў Украіны[4].